Show Less
Restricted access

Conversations with God

Multilingualism among the Catholics in Belarus in the Late Twentieth and Early Twenty-First Centuries. Sociolinguistic study

Series:

Ewa Golachowska

The book discusses the sociolinguistic status and prestige of the Polish language and the changes in the national identity of Catholics in Belarus due to the switch from Polish to Belarusian in the Catholic Church. The research shows that the national identification of Catholics in Belarus is changing. The oldest generations most often self-identify as Polish. For those from the middle and youngest generations, the link between nationality and their religion is not obvious as being a Catholic does not exclude a Belarusian self-identity. Belonging to the Catholic Church results from being baptized in the Catholic rite, while national identity can be defined in many ways and re-defined by various life experiences. Catholicism has proven to be a less debated and more durable category than nationality.

Show Summary Details
Restricted access

P϶зюм϶

Extract



На працягу трох гадоў (2009–2012) я даследавала мову каталіцкага насельніцтва Заходняйі Усходняй Беларусі. У Заходняй Беларусіабшарам вывучэння была Гродзеншчына. Даследаванні праводзіліся ў Гродне, Лідзе, Парэччы, а таксама ў Радуні, Адверніках, Новым Двары, Хадзілонях, Забалоцці, Прэважы, Каргоўдзе, Клайшах, Азёрах, Путрышках, Вярцелішахах, Стрыеўцы, Вавёрцы, Ганцавічах. Некалькі тыдняў (шэсць паездак працягласцю ад пяці дзён да двух тыдняў) я правяла ў Мінску.

На Міншчыне даследаванні праводзіліся ў Радашковічах, Лукаўцы, Нясвіжы і Свіры. На Віцебшчыне разам са мной працавала доктар Вольга Гушчава з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Таксама нам дапамагалі студэнты з Мінска і некалькіх польскіх універсітэтаў, дзякуючы чаму можна было правесці шмат размоваў з каталіцкім насельніцтвам гэтага рэгіёну.

Даследаванні закранулі Паставы, Лынтупы, Раманішкі, Поразава, Камаі,Цябуты, Ігнацішкі. Экспедыцыі ва Усходнюю Беларусь я ажыццяўляла разам з доктарам Малгажатай Аструўкай з Інстытута славістыкі Польскай Акадэміі навук. Разам мы праводзілі даследаванні ў Магілёве і Бабруйску, а таксама ў Бясчынні, Чавусах, Фашчоўцы, Прадвінні, Ізюмаве і Даманаве.

У цэнтры даследчай увагі апынуліся статус і дыяпазон функцыянавання польскай мовы ў каталіцкіх асяродках Беларусі. Мы спрабавалі зразумець, што змянілася ў выніку пашырэння выкарыстання ў літургіі каталіцкага Касцёла беларускай мовы, а таксама ў якой ступені гэтыя перамены паўплывалі на нацыянальную ідэнтыфікацыю каталікоў Беларусі. Выбар даследчай праблемы таксама быў абумоўлены фактам этналагічных даследаванняў сярод каталікоў Беларусі, якія праводзіліся ў другой палове 1990-х гадоў [Engelking 1995, Engelking 1996, Kabzińska 1999]. Іх вынікам былі шматлікія працы, якія

паказалі сувязь паміж каталіцызмам і польскай ідэнтыфікацыяй, хоць пры гэтым польскасць магла быць зразуметая па-рознаму і часта азначала хутчэй прыналежнасць да каталіцкага Касцёла, чым нацыянальную ідэнтыфікацыю.

Для маладога беларускага Касцёла амаль дваццаць гадоў – гэта вельмі доўгі перыяд, таму варта разгледзець, якія змены адбыліся за гэты час.

Праведзеныя інтэрв’ю пацвердзілі слушнасць абранай даследчай тэмы. Яны засведчылі, што нацыянальная ідэнтыфікацыя каталікоў Беларусі, нават паблізу яе заходняй мяжы, перажывае трансфармцыю, і толькі найстарэйшае пакаленне каталікоў атаясамлівае каталіцызм з польскасцю. Для асобаў сярэдняга і малодшага пакалення сувязь нацыянальнасці і веравызнання ўжо не з’яўляецца відавочнай, паколькі прыналежнасць да каталіцкай канфесіі не выключае беларускай нацыянальнай самасвядомасці. Прыналежнасць да каталіцкага Касцёла вызначаецца хрышчэннем паводле каталіцкага абраду, у той час як нацыянальная ідэнтыфікацыя вызначаецца рознымі фактарамі і можа нават змяняцца ў выніку жыццёвага досведу. Каталіцызм з’яўляецца катэгорыяй менш дыскусійнай і больш трывалай, чым нацыянальнасць. У кнізе я ўжыла азначэнне “каталікі”, а не “палякі”, бо першае паняцце больш ёмістае і ахоплівае як каталікоў, што атаясамліваюць каталіцызм з польскасцю, так і тых, якія заяўляюць пра польскія карані або маюць падвойную ідэнтычнасць (польскую і беларускую), што асабліва часта здараецца сярод моладзі, а таксама асобаў з выразнай беларускай ідэнтыфікацыяй.

Даследаванні праводзіліся метадам інтэрв’ю, якія мелі адкрыты і нестандартызаваны характар. Я старалася звяртацца як да лідэраў лакальных каталіцкіх асяродкаў, так і да святароў (мясцовых і тых, што паходзяць з Польшчы), а таксама да іншых вернікаў, размовы з якімі часта пацвярджалі, але часам таксама верыфікавалі інфармацыю, атрыманую ад дзеячаў. Кожная з размоваў мела іншую формулу, дапасаваную да характару кантакту і чаканняў інфарманта. Паколькі найважнейшай задачай было заслужыць давер суразмоўцы і забяспечыць яму камфорт у кантакце з даследчыкам, не ўсе размовы былі запісаныя на дыктафон,бо не ўсе суразмоўцы на гэта пагаджаліся. Вельмі часта я мусіла задаволіцца ўважлівым слуханнем, назіраннем, аналізам кантэкстаў расповеду. Такая практыка спрыяла павольнаму і аўтэнтычнаму адкрыццю даследаванай рэчаіснасці.

Надзвычай важным метадам верыфікацыі інфармацыі, атрыманай падчас размоваў, і звестак, якія ўтрымліваліся ў заявах суразмоўцаў, было ўключанае назіранне, якое палягала на ўваходжанні ў натуральнае асяроддзе інфармантаў. Не запісаныя на дыктафон размовы, што вяліся ў дамах маіх гаспадароў, абмен жартамі, які сведчылі пра зараджэнне прыязных стасункаў, назіранне, якім чынам інфарманты звяртаюцца да дзяцей і ўнукаў, на якой мове размаўляюць па тэлефоне, а на якой з прадаўшчыцай у краме, дазвалялі ацаніць фактычную функцыянальную дыстрыбуцыю асобных моваў

You are not authenticated to view the full text of this chapter or article.

This site requires a subscription or purchase to access the full text of books or journals.

Do you have any questions? Contact us.

Or login to access all content.